Юскавец, Майсей Калінікавіч (акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; 1898—1969).
Месца нараджэння: в. Заверша Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласці. Беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1950), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957–1961). Доктар ветэрынарных навук (1941), прафесар (1943). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1958).
Характарыстыка дзейнасці: Працы па эпізааталогіі, мікрабіялогіі, імуналогіі та пытаннях барацьбы з хваробамі сельскагаспадарчых жывёл. Тэарэтычна распрацаваў і ўкараніў у практыку сістэму паскоранага аздараўлення гаспадарак пры сухотах буйной рагатай жывёлы, метад вырабу вакцыны з штаму бруцелл, вывучыў імунагенез пры прышчэпках гэтай вакцыны, сістэму мерапрыемстваў па ліквідацыі бруцэлёзу сельскагаспадарчых жывёл. Аўтар больш за 150 навуковых трудоў, у тым ліку 5 манаграфій.
Крыніцы інфармацыі: Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2015. — 2-е изд. — Минск, 2016.
Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1.